Праграма ўстойлівага развіцця ад SYMPA

SYMPA ў партнёрстве са Шведскім інстытутам дзяржаўнага кіравання SIPU International абвяшчае прыём заявак на конкурс праектаў, якія будуць спрыяць устойліваму развіццю ў Беларусі.

Асноўная мэта конкурсу – падтрымка ўстойлівага развіцця на мясцовым узроўні.

На ўдзел у конкурсе прымаюцца заяўкі на праекты працягласцю не больш за 6 месяцаў, рэалізацыя якіх плануецца на тэрыторыі аднаго раёна ці населенага пункту, якія адпавядаюць аднаму або некалькім тэматычным накірункам.

Спіс гэтых накірункаў, а таксама пералік неабходных дакументаў для ўдзелу можна знайсці на афіцыйным сайце праграмы.

Заяўкі прымаюцца да 9 сакавіка (ўключна) па электроннай пошце на е-адрас info@sympa-by.eu.