Праграма, якая можа змяніць жыццё студэнта

“Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў” аб’яўляе новы набор на адукацыйную праграму “Акадэмія студэнцкага лідарства”.

Тут вы зможаце навучыцца неабходным для студэнцкіх лідараў навыкам: аднаўленню справядлівасці, бітвам за правы студэнтаў, грамадзянскай актыўнасці.

Удзельнікі праграмы атрымаюць:

  • веды пра гісторыю студэнцкага руху ў Беларусі і свеце, адукацыйныя сістэмы ў розных краінах;
  • навыкі практычнага лідарства (тайм-мэнэджмент, праца з камандай, перамовы, публічныя выступы);
  • магчымасць абмену досведам і знаёмства з лідарамі еўрапейскіх студэнцкіх арганізацый;
  • дапамогу і падтрымку на ўсіх стадыях вырашэння студэнцкіх праблем.

За чатыры гады правядзення праграмы сфармавалася 4 устойлівыя накірункі:

  • абарона правоў студэнтаў;
  • падвышэнне якасці адукацыі;
  • студэнцкае самакіраванне;
  • публічныя кампаніі.

Калі ніводны з іх не падыходзіць, кожны ўдзельнік можа прапанаваць сваю ўласную ідэю.

Навучанне будзе адбывацца ў Беларусі, з кастрычніка па снежань 2016 года. Для таго, каб узяць удзел у праграме, неабходна запоўніць анлайн-заяўку і наведаць адзін з уступных семінараў:

  • у Мінску (25 верасня);
  • у Гародні (27 верасня);
  • у тваім горадзе (29 верасня – пры ўмове, што з аднаго горада будзе 10 і больш заявак);
  • зноў у Мінску (2 кастрычніка).

Пакінуць заяўку можна тут. Рэгістрацыя зачыняецца за 2 дня да правядзення семінара.