Пракачацца ў сацыяльным прадпрымальніцтве ў Мінску і Баку

Задзіночанне беларускіх студэнтаў запрашае на Школу сацыяльнага прадпрымальніцтва, заняткі якой адбудуцца ў верасні ў Мінску, а лепшыя навучэнцы паедуць на міжнародны трэнінг у Баку (Азербайджан).

Падчас заняткаў удзельнікі і ўдзельніцы змогуць:

  • праслухаць лекцыі ад эксперткі ў сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва
  • папрацаваць над уласнымі ідэямі сацыяльна адказнага бізнэса
  • абмеркаваць свае напрацоўкі з аднадумцамі
  • пазнаёміцца з лепшымі практыкамі

Курс будзе ўключаць у сябе 4 заняткі па 2-3 гадзіны: 17-га (вечар панядзелка), 19-га (вечар серады), 22-га (вечар суботы з 17.00) і 23-га (нядзеля з 12.00) верасня.

Месца: Менск, вул. Леніна, 50 – Комната 3/0/2.

У якасці галоўнага трэнера выступіць Юлія Малькова – брэнд-стратэг, маркетолаг, заснавальніца ProWomеn.by!

Па выніках Школы арганізатары абяруць 10 лепшых навучэнцаў, якія паедуць на міжнародны трэнінг у Азербайджан напачатку кастрычніка.

Мова: руская, беларуская, ангельская

Фінансавыя ўмовы: удзел бясплатны, арганізатары забяспечваюць навучэнцаў харчаваннем падчас трэнінгаў.

Падаць заяўку на ўдзел у курсе можна па спасылцы. 

Дэдлайн 7 верасня