Пракачай свой бізнэс! Інтэнсіў у Гродна

5-6 жніўня ў Гродна пройдзе інтэнсіў па стварэнні і развіцці бізнэсаў і стартапаў. Гэта ўнікальная магчымасць прапампаваць сябе і свой бізнэс (бізнэс-ідэю) з крутымi прафесіяналамі. Удзел у мерапрыемстве цалкам бясплатны.

За два дні ўдзельнікам трэба будзе прапрацаваць бізнэс-ідэю, стварыць прататып і вызначыць эфектыўныя каналы прыцягнення першых кліентаў. Удзельнікі паглыбяцца ў атмасферу запуску стартапу, а таксама знойдуць сяброў і партнёраў.

У праграме:

  • пошук бізнэс-ідэі, аналіз рынку;
  • распрацоўка прадукту з улікам інтарэсаў карыстальнікаў;
  • распрацоўка бізнес-мадэлі;
  • тэставанне бізнэс-мадэлі;
  • распрацоўка сайту
  • асноўныя інструменты рэкламы бізнэс-праекту
  • бонусны блок: чаго хоча інвестар ад стартапа, або што рабіць і што казаць, каб атрымаць інвестыцыі;

Колькасць месцаў абмежаваная, зацікаўленым трэба абавязкова зарэгістравацца. 

Інтэнсіў Стартап-школы праводзіцца Гродзенскай абласной установай фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва ў партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ОСИБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай инфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнэсу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ОСИБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).