Практычныя курсы па дызайну iнтэр’ера ад студыi Nota Bene

Студыя Nota Bene interior & architects аб’яўляе набор слухачоў на прафесiйныя курсы, прысвечаныя дызайну iнтэр’ера i архiтэктуры.

Для каго: для студэнтаў старэйшых курсаў спецыялiзаваных унiверсiтэтаў i каледжаў i маладых спецыялiстаў.

Кошты: 280 BYN за кожны адукацыйны Блок (Блок 1 – Блок 4). Спецыяльны кошт 140 BYN – толькі для студэнтаў, а таксама выпускнікоў профільных ВНУ і каледжаў 2017 і 2018 года. Прадугледжана да 3-х бясплатных месцаў для студэнтаў курса, якія падалі выключныя па якасці самапрэзентацыі і партфоліа.

Фармат і тэрміны:

Пачатак навучання – 15 кастрычніка. Фармат заняткаў – змешаны (анлайн і афлайн).

Усе, хто падаў заяўку на ўдзел, будуць залічаны ў бясплатны ўводны блок – “Азбука арт-дзіра”. Гэта самы кароткі блок – усяго 1 тыдзень. Падчас гэтага тыдня студэнты ў фармаце анлайн знаёмяцца з курсам і сістэмай дыстанцыйнага навучання Moodle. Таксама неабходна будзе прэзентаваць сябе і сваё партфоліа, на падставе чаго будзе праводзіцца адбор і залічэнне на курс.

Далей кожны з 4 навучальных Блокаў будзе пачынацца з аднадзённай вочнай сесіі ў офісе Nota Bene (г. Мінск, вул. Аллейная, д.17). Пасля вочнай сесіі студэнты займаюцца анлайн, штотыдзень выконваючы заданні і атрымліваючы водгук і каментары выкладчыка. Студэнты, якія выканалі ўсе заданні усіх Блокаў, дапускаюцца да працы над курсавым праектам. На падрыхтоўку курсавога праекта будзе выдзелена 4 тыдні.

Агульная працягласць курса – 6 месяцаў. Абарона курсавога праекта – 30 сакавіка 2019 г.

Чаканы ад студэнта час самастойнай працы ў курсе – 6-8 гадзін на тыдзень.

Лепшых выпускнiкоў курса запросяць на стажыроуку i працу ў NB.

Падрабязнасцi:  на сайце school.nb-architects.ru