Практыка ў ПРААН

Праграма развіцця ААН у Беларусі запрашае студэнтаў у інтэрнатуру на няпоўны працоўны дзень.

Мінімальны тэрмін практыкі – 6 тыдняў (з магчымасцю падаўжэння да 6 месяцаў). Месца – офіс ПРААН у Менску.

Абавязкі студэнтаў:

  • правядзенне даследванняў;
  • праца з дакументамі;
  • дапамога ў якасці асістэнта падчас арганізацыі канферэнцый, форумаў і іншых мерапрыемстваў;
  • каталагізацыя інфармацыі;
  • публікацыя практычных матэрыялаў і г.д.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • зацікаўленасць працай ААН і ПРААН;
  • валоданне ангельскай, беларускай і рускай мовамі;
  • знаёмства з асновамі гендарнай роўнасці і правоў чалавека;
  • досвед даследчай працы;
  • навыкі рэдагавання і пісьма.

Фінансавыя ўмовы

Практыка студэнтаў не аплочваецца.

Падрабязную інфармацыю пра ўмовы падачы заяўкі можна знайсці тут.

Паводле by.odb-office.eu