Права і журналістыка? Знаходзім кропкі судотыку!

Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” запрашае пачынаючых журналістаў да ўдзелу ў варкшопе “Як напісаць артыкул і не атрымаць іск?”

Калі: 12 лютага 2017 года, 16:00 – 18:00.
Дзе: Komnata 3/0/2 (Мінск, Леніна, 50,  3 паверх).

Падчас сустрэчы ўдзельнікі змогуць:

  • пазнаёміцца з заканадаўствам, якое звязана з дзейнасцю журналіста;
  • разбяруцца з паняццямі свабоды слова, годнасці, дзелавой рэпутацыі, знявагі і паклёпу;
  • даведаюцца пра прыклады з судовай практыкі беларускіх і еўрапейскіх судоў;
  • навучацца аналізаваць тэксты і відэа і бачыць магчымыя праблемы.

Варкшоп правядзе Alena Lysakova, памочнік адваката, юрыст на базе МОЦ «Фіяльта».

Мэтавая аўдыторыя: пачынаючыя журналісты, студэнты факультэта журналістыкі і блогеры.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.