“Правілы гульні” ад Аляксандра Класкоўскага

Навучальны курс Аляксандра Класкоўскага “Палітычная журналістыка: правілы гульні” запрашае ўсіх зацікаўленых стаць майстрам палітычнай тэматыкі.

Курс цалкам практыка-арыентаваны, будуецца паводле прынцыпу лекцый знаных журналістаў, палітолагаў, сацыёлагаў, а таксама практычных заняткаў пад іх кіраўніцтвам і адпрацоўкі атрыманых навыкаў.

Таксама ў вас будзе магчымасць прапанаваць увазе трэнераў свае працы, каб атрымаць ацэнку ды парады.

Удзельнікі даведаюцца пра тое, як:

  • арыентавацца ў спецыфіцы палітычнага і медыйнага ландшафту Беларусі;
  • абыходзіць падводныя камяні ва ўзаемадачыненнях між журналістамі ды палітыкамі;
  • асвятляць выбары, разумець гульні улад, палітыкаў і паліттэхнолагаў з электаратам ды прэсай;
  • выкарыстоўваць розныя інфармацыйныя і аналітычныя жанры ў палітычнай тэматыцы;
  • тэхналагічна будаваць матэрыял, працаваць з экспертамі, сацыялагічнымі звесткамі;
  • выкарыстоўваць для пошуку тэмаў і прамоцыі матэрыялаў сацыяльныя сеткі;
  • пазбягаць маніпуляцый, уцягвання ў інфармацыйныя войны ды інш.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, студэнты факультэтаў журналістыкі альбо выпуснікі школ маладога журналіста з Мінска і рэгіёнаў.

Лепшыя з навучэнцаў па выніках курсу атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой у сакавіку 2016 года.

Галоўны трэнер курсу – Аляксандр Класкоўскі.

Дэталі курсу

Курс «Палітычная журналістыка: правілы гульні» распачнецца 23 студзеня і завершыцца 19 сакавіка 2016 года.

Ён складаецца з васьмі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежных трэнераў.

Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах з 15:00 да 18:00.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА “БАЖ” па электроннай пошце на адрас baj@baj.by (з пазнакай «Political journalism») да 19 студзеня 2016 года.

Заяўка павінна ўтрымліваць:

  • кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў);
  • абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.