Правы чалавека, гвалт і дыктатура: дыскусія ў Кракаве

Міжнародная канферэнцыя “Правы чалавека, гвалт і дыктатура” запрашае да ўдзелу даследчыкаў і слухачоў, зацікаўленых названай тэмай.

Мэты канферэнцыі:

  • разгледзець розныя праявы гвалту і парушэнні правоў чалавека, вылучыць іх у палітычных, сацыяльных, псіхалагічных, культурных умовах;
  • надаць увагу месцу правоў чалавека ў мастацтве: літаратуры, кіно, тэатры, выяўленчым мастацтве;
  • абмеркаваць ролю правоў чалавека ў мінулым і сучаснасці.

Арганізатары канферэнцыі – прафесар Войцэх Аўчарскі, Універсітэт Гданьска (Польшча), прафесар Пауло Энда, Універсітэт Сан-Паўлу (Бразілія) і Аманда Чалупа, Універсітэт МакГілл (Канада).

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі, якія працуюць у розных акадэмічных сферах: гісторыі, палітыцы, псіхалогіі, сацыялогіі, антрапалогіі, філасофіі, эканоміцы, выяўленчым мастацтве, гендары, медыцыне і інш.

Усе зацікаўленыя вітаюцца ў якасці слухачоў.

Каб стаць удзельнікам канферэнцыі, неабходна даслаць тэзісы (не больш за 300 слоў) і кароткі жыццярыс кандыдата на адрас wowczarski1@tlen.pl ці rightsviolence@tlen.pl.

Некаторыя даклады будуць апублікаваны ў зборніку пасля канферэнцыі.

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 кастрычніка 2015 г.

Кантакты – wowczarski1@tlen.pl, rightsviolence@tlen.pl.