Правы чалавека “на пальцах”

Калі табе даўно хацелася разабрацца ў тым, што такое правы чалавека ды паразмаўляць з тымі, хто з гэтым кожны дзень працуе, Валантэрская служба “Вясны” запрашае на семінар, які адбудзецца 12 чэрвеня з 18:30 да 21:30 у Мінску.

Як правы чалавека могуць дапамагчы ў паўсядзённым жыцці? Зякімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў? У чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі? Валантэрская служба “Вясны” прапануе за адзін вечар пазнаёміцца як з беларускімі, так і замежным праваабаронцам, а таксама даведацца, што такое Міжнароднае Моладзевы Праваабарончы Рух (МПД).

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць анкету да 11 чэрвеня. Месця правядзення семінару будзе паведамлена ўдзельнікам дадаткова.

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на адрас электроннай пошты help@spring96.org

Суполкі Валантэрскай службы “Вясны” VK i FB.