Правы чалавека “на пальцах” у Баранавічах

Валантэрская служба “Вясны” сумесна з мясцовай ініцыятывай “Крытычнае мысленне” запрашае на семінар Правы Чалавека «на пальцах» у Баранавічах.

Калі: 19 верасня 2017 года, 18:30.
Дзе: Баранавічы (пра дакладнае месца паведамяць пасля рэгістрацыі).

Удзельнікі семінара пазнаёмяцца з асноўнымі тэзісамі аб правах чалавека ў простай і даступнай форме, а таксама даведаюцца пра тое, як правы чалавека могуць дапамагчы ў штодзённым жыцці, з якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў, у чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі і іншае.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Уваход вольны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Дэдлайн пдачы заяўкі – 18 верасня 2017 года.

Праграма «Правы Чалавека« на пальцах» з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў чалавека і грамадскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на help@spring96.org.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.