Правы Чалавека «на пальцах»

Калі вы даўно хацелі разабрацца ў тым, што такое Правы Чалавека, і чакалі адпаведнага моманту, то ён наступіў.

  • Як Правы Чалавека могуць дапамагчы ў паўсядзённым жыцці?
  • Што зменіцца ў 2016 годзе?
  • З якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў?
  • У чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі?

Пра ўсё гэта ды іншае распавядуць на семінары 25 студзеня. Семінар адбудзецца ў Мінску, пачатак а 19:00. Пра месца правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам, якія запоўняць заяўку.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто жадае разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча ўспомніць забытае.

Семінар ладзіцца Моладзевай праваабарончай Групай-Беларусь. Працягласць семінара – 1,5-2 гадзіны. Больш падрабязна пра семінар можна пачытаць тут.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.