Правы студэнтаў простай мовай

179

12 лістапада адбудзецца семінар “Правы студэнтаў простай мовай“, дзе навучаць, як вырашаць балючыя студэнцкія праблемы.

Праграма семінара, які адбываецца ў межах фестываля “Тыдзень студэнта”, уключае тэорыю і філасофію правоў чалавека, дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў, правы студэнтаў у грамадскім разрэзе, прававыя механізмы абароны правоў студэнтаў.

Да ўдзелу ў праграме запрашаецца беларуская моладзь і студэнты.

***

Пра што семінар

Першая частка семінара – пра гісторыю і фундаментальныя ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека, бо яны непарыўна звязаны з Правамі студэнтаў.

Другая частка семінара прысвечана Правам студэнтаў і прававым механізмам абароны правоў студэнтаў і грамадзяніна.

Таксама ўдзельнікі пагутараць пра студэнцкую супольнасць і ўніверсітэт, якімі яны павінны быць. Паспрабуюць разабрацца, якія ў студэнтаў ёсць праблемы і як іх можна вырашыць.

Вядучыя праграмы – маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.

Семінар пройдзе ў Мінску 12 лістапада (чацвер) з 18.00 да 21.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена абраным удзельнікам.

***

Як падацца

Анлайн-заяўку запаўняйце тут.

***

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у семінары бясплатны.

Дэдлайн – цягам 11 лістапада.