Правядзі выходныя з карысцю ў Гародні!

ГА “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае на Hrodna Media Weekend. Двухдзённы форум збярэ ў Гродне каля 40 выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў, блогераў, прадстаўнікоў грамадскіх ініцыятыў, якія маюць уласныя медыйныя праекты, з розных куткоў Беларусі.

Прыняўшы ўдзел у падзеі, вы зможаце павысіць узровень сваіх ведаў і ўменняў у галіне планавання і стварэння якаснага кантэнту і яго прасоўвання, абмеркаваць важныя для развіцця медыйнай сферы пытанні, наладзіць кантакты са сваімі калегамі з іншых рэгіёнаў краіны.

У праграме MediaWeekend’а будуць майстар-класы ад беларускіх ды замежных экспертаў, прэзентацыі, дыскусіі, інтэграцыйныя імпрэзы.

Пра сваё жаданне прыняць удзел у Hrodna MediaWeekend можна заявіць да 12.09, запоўнішы кароткую заяўку. Пры вялікай колькасці ахвотных магчымы конкурсны адбор удзельнікаў, пра вынікі якога стане вядома не пазней за 16 верасня.

Сачыць за навінамі падзеі можна ў фэйсбуку.

Падрабязнасці пра падзею глядзіце ніжэй: