Правесці вечар экалагічна ў Гомелі

24 траўня ў межах дабрачыннага праекта Op Shop пройдзе «ЭКА-вечар». Op Shop — гэта гісторыя пра тое, як адзенне знаходзіць новых гаспадароў, а сабраныя сродкі накіроўваюцца на падтрымку сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

На мерапрыемстве вас чакае:

  • знаёмства з праектам Op Shop і ўдзельнікамі падзеі
  • гульні-практыкаванні, які дапамогуць паразважаць над тым, як мы выкарыстоўваем рэчы
  • майстар-клас па ёге
  • майстар-клас па прыгатаванні карысных цукерак
  • майстар-клас па ператварэнні старых рэчаў ва ўпрыгожванні
  • размалёўка старога адзення спецыяльнымі фарбамі
  • маляванне для дзетак
  • лекцыя ад Курылкі Гутэнберга

Калі: 24 траўня, 18.00 — 21.00
Дзе: Гомель, пляцоўка/газон ДУ «Музей гісторыі Гомеля» (вул. Пушкіна, 32)

Уваход вольны
Дадатковая інфармацыя:  +375 29 360 20 40 (Аляксандра)