Праект для матывацыі і натхнення дзяўчат

У Беларусі ў межах праекта “[Не]Жаночая справа”ладзіцца серыя адукацыйных мерапрыемстваў для дзяўчат.

Праект “[Не]Жаночая справа” – гэта грамадская ініцыятыва, мэта якой – развіццё жаночага прадпрымальніцтва, інфармацыйная, адукацыйная і псіхалагічная падтрымка жанчын, якія хочуць распачаць уласную справу ў Беларусі.

Серыя мерапрыемстваў праходзіць пры падтрымцы інтэрнэт-крамы Lamoda.

Мэта арганізатараў – натхніць жанчын Беларусі на ўласныя праекты і прэзентаваць эфектыўныя інструменты для працы.

Тэмы варкшопаў:

  • як слушна ставіць мэты і іх дасягаць;
  • вядзенне перамоў з прадстаўнікамі ўлады і журналістамі;
  • вызначэнне сваёй мэтавай аўдыторыі і праца з ёй.

Падчас нефармальных сняданкаў удзельніцы пазнаёмяцца з аднадумцамі, абмяркуюць свае ідэі і планы, змогуць пракансультавацца ў экспертаў па кіраванні праектамі.

Расклад бліжэйшых мерапрыемстваў:

– 23 жніўня – варкшоп “Асабістая справа” ў Віцебску, пачатак – а 19-й гадзіне;
– 24 жніўня – “#справа“-няданак у Віцебску, пачатак – а 11-й гадзіне;

– 25 жніўня – варкшоп “Асабістая справа” ў Магілёве, пачатак – а 19-й гадзіне
– 26 жніўня – “#справа“-сняданак у Магілёве, пачатак – а 11-й гадзіне;

– 25 жніўня – варкшоп “Асабістая справа” ў Гомелі, пачатак – а 19-й гадзіне
– 26 жніўня – “#справа“-сняданак у Гомелі, пачатак – а 11-й гадзіне.

Удзел бясплатны, па рэгістрацыі!

Больш падрабязнасцей па спасылцы.