Праект для тых, хто хоча быць запатрабаваным

Праект Soft Skills Creation па развіцці надпрафесійных навыкаў запрашае да ўдзелу зацікаўленую моладзь ад 16 да 23 гадоў.

Праект прысвечаны такім  тэмам, як развіццё навыкаў, якія патрэбныя ў любой галіне, каб быць запатрабаваным на рынку працы як прафесіянал (лідарства, крэатыўнасць, тайм-мэнжджмент, дызайн-мысленне, эфектыўная камунікацыя і г.д.), складанне рэзюмэ, падрыхтоўка да інтэрв’ю і інш.

Праект складаецца з 3 этапаў:

  • афлайн-трэнінг;
  • трохтыднёвы анлайн-курс;
  • канферэнцыя ў Мiнску з удзелам HR-спецыялістаў з розных галін.

Трэнінгі ў межах праекту адбудуцца:

  • У Берасці (19 кастрычніка, 13:00)
  • У Баранавічах (26 кастрычніка, 13:00)
  • У Полацку (2 лiстапада, 13:00)

Як падацца

Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.

Больш даведацца пра праект – тут.