Праект Торба Шоу едзе ў Магілёў
- 05.07.2018
- Іншае

- усе ахвотныя і апантаныя
- Магілёў
- 8 ліпеня 2018
- беларуская, руская
- 07.07.2018
- vk.com/torbashow
На гэтым майстар-класе вы без швейнай машынкі пашыеце сабе файную і надзейную экаторбу і даведаецеся, чаму так важна ёй карыстацца.
А таксама дазнаецеся, як сартыраваць смецце, чаму пластык бывае небяспечным, што можна зрабіць, каб захаваць нашу планету, і ўвогуле зможаце задаць любыя пытанні экалагічнага кшталту.
Калі: 8 ліпеня 2018 года, 12:00 – 15:00.
Дзе: Магілёў.
Усе матэрыялы і інструменты для вырабу экаторб каманда праекта прывязе з сабой.
Для ўдзелу трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы і прыхапіць колькі рублёў для фры данэйшн.
Месца правядзення майстар-класа будзе пазначана ў лісце, які прыйдзе зарэгістраваным удзельнікам і ўдзельніцам.
Дэдлайн – 7 ліпеня 2018 года.