Праект Wanderful! запрашае спазнаць сябе ў Чэхіі

Erasmus+ запрашае да пілігрымкі па Чэхіі Wanderful!.

Пілігрымка – гэта спосаб персанальнага развіцця, навучання і трансфармацыі. Wanderful! – эксперыментальны трэнінг у дарозе і шлях праз наш унутраны і знешні ландшафт.

Калі: 12-20 траўня 2017 года.
Дзе: Заходняя Багемія, Чэхія.

Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя і сацыяльныя работнікі, гіды, ментары, трэнеры, адукатары, якія:

  • жадаюць атрымаюць досвед у пілігрымках і прарэфлексаваць свой уласны ўнутраны стан;
  • зацікаўленыя ў спазнанні патэнцыялу пілігрымкі для персанальнага развіцця, навучання і трансфармацыі;
  • гатовы правесці тыдзень, вандруючы па Чэхіі, у вельмі базавых умовах з людзьмі з розных краінаў і культур;
  • здольныя камунікаваць на ангельскай.

Элементы праграмы:

  • вывучыць спосабы выкарыстання пілігрымкі ў адукацыі, моладзевай працы;
  • падзяліцца рознымі прыкладамі пілігрымкі;
  • спазнанне свайго характару, каштоўнасцей, ролей у якасці гіда;
  • адаптацыя пілігрымкі да рэальнасці, мэтавых груп, рэсурсаў, персанальных стыляў;
  • даведацца, як рыхтавацца да вандроўкі, чаго чакаць і г.д.

Фінансавыя ўмовы

Кошт уделу складаецца з:

  • харчавання, пражывання, матэрыялаў для вандроўкі – 110 еўра;
  • фасілітацыі праграмы, лагістыкі – 90 еўра;
  • выдаткаў на падарожжа да Чэхіі.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 7 красавіка 2017 года.