Праектны мэнаджмэнт для грамадскіх ініцыятыў: трэнінг

Дзея запрашае на трэнінг “Праектны мэнаджмэнт для грамадскіх ініцыятыў”

Калі: 25 лютага (субота). Дзе: Мінск.

Удзельнікі навучацца:

  • вызначаць праблемы і ставіць мэты;
  • знаходзіць рашэнні і ацэнваць вынікі;
  • карыстацца базавымі інструмэнтамі аналізу;
  • вынаходзіць шляхі фінансавання праэктаў.

Трэнеркай выступіць Марына Бароўка, першакласная спэцыялістка ў дадзенай галіне і цудоўная выкладчыца.

Дэдлайн падачы заяўкі – 22 лютага (серада). Арганізатары дашлюць інфармацыю пра месца правядзення і праграму трэнінгу адабраным удзельнікам 23 лютага.