Праектныя гранты ад Вышаградскай фундацыі

Вышаградская фундацыя прапаноўвае гранты на трансгранічныя і транснацыянальныя праекты.

Калі: 2019 год.
Дзе: Вышаградскі рэгіён Усходняга Партнёрства і краіны Заходніх Балканаў.

Фундацыя фінансуе сумесныя праекты ў наступных галінах:

  • культура;
  • навука;
  • адукацыя;
  • інавацыі;
  • дэмакратыя;
  • моладзевыя абмены;
  • турызм;
  • сацыяльнае развіццё.

Фінансавыя ўмовы

Максімальны памер грашовай падтрымкі складае 6 тысяч еўра. Грантавая дапамога можа стаць стартавым фінансаваннем і магчымасцю наладзіць супрацоўніцтва для працяглай працы над больш буйнымі праектамі ў далейшым.

Дэдлайн – 1 лютага 2019 года.

Больш падрабязная інфармацыя па спасылцы.