Прэс-клуб пра узаемадзеянне грамадскага сектару і ўладаў

2 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA выпраўляюцца ў Гародню, каб на адмысловым прэс-клубе абмеркаваць узаемадзеянне грамадскага сектару і ўладаў у рэгіёне. Сустрэча адбудзецца ў шэрагу цэлай серыі мерапрыемстваў, якія праходзяць у Віцебску, Магілёве, Мінску і Брэсце ў межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы”.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Гарадзеншчыны.

На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” разам з удзельнікамі паспрабуюць вызначыць:

  • Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?
  • Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?
  • Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?
  • Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

Сваім досведам падзеляцца спікеры:
Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.
Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.
Юлія Каляда, сябра праўлення "ВелаГродна" (Гародня), раскажа пра мясцовы актывізм і паспяховае супрацоўніцтва з партнёрамі і ўладамі.
Аляксей Шота, Рэдактар Hrodna life (Гародня), раскажа, як актывістам і журналістам наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва.

Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 1 сакавіка).

Калі: 2 сакавіка а 13.00
Дзе: г. Гродна, Цэнтр гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3)

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Юрыя Стукалава: +37529 319-93-09, jstukalov@gmail.com або razam@budzma.org.