Прэзентацыя ECLAB 2017/2018

Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі (ECLAB), праграма нефармальнай адукацыі па мадэлі Liberal Arts, запрашае абітурыентаў і абітурыентак на прэзентацыю праекта.

Калі: 29 жніўня (аўторак), 19:00
Дзе: ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16)

Каманда праекта падрабязней раскажа пра ECLAB, спецыфіку навучання па мадэлі Liberal Arts, паступленне, а таксама пра тое, што новага чакае студэнтаў і студэнтак у наступным навучальным годзе.

Акрамя гэтага, выпускнікі і выпускніцы ECLAB прадставяць трэці нумар штогадовага часопіса «Е.NOTE», куды ўвайшлі лепшыя эсэ і праекты студэнтаў і студэнтак каледжа.

Вы зможаце задаць свае пытанні камандзе праекта. На сустрэчы будуць прысутнічаць:

а таксама выкладчыкі і выпускнікі каледжа.

Больш падрабязнасцей у мерапрыемствах ў Facebook, ВКонтакте.

Дэдлайн падачы заявак на навучанне – 10 верасня 2017 года.