Прэзентацыя Лятучага: даведацца пра невядомае!

Лятучы ўніверсітэт абвяшчае набор на новую праграму і запрашае на імпрэзу “Лятучы вядомы і невядомы”.

Калі: 19 верасня 2016 года, 20:00. Дзе: Корпус 8 (Машэрава, 9).

У межах Тыдня беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт правядзе сустрэчу “Лятучы вядомы і невядомы”, дзе удзельнікі даведаюцца пра розныя бакі жыцця і дзейнасці Лятучага з “першых вуснаў”.

У імпрэзе прымаюць удзел: Уладзімір Мацкевіч і Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў і Вячаслаў Бабровіч, Ірына Дубянецкая і Тацяна Вадалажская, Міхаіл Баярын, Алег Дзярновіч і Іван Вядзенін, Аксана Шэлест, Андрэй Шутаў, Юлія Галіноўская ды інш.

Выступоўцы будуць готовыя адказаць на ўсе пытанні, якія можна даслаць па спасылцы “Задайце пытанне Лятучаму“.

Уваход вольны!

Папярэдне пазнаёміцца з новай праграмай Лятучага можна на сайце.