PRodvizhenie-2019

PRodvizhenie-2019 – гэта праграма для актывістаў_ак некамерцыйных арганізацый і адукатараў_ак, якія клапоцяцца пра папулярызацыю сваёй дзейнасці.

З чаго складаецца праграма:
  • Школа PR і медыякампетэнцый
Тут вы атрымаеце асновы ведаў па сувязях з грамадскасцю (PR), пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю (распрацоўка PR-кампаній, інфаграфікі, праца ў сацыяльных сетках і г. д.) для папулярызацыі сваёй дзейнасці, навучыцеся распрацоўваць планы медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі. Для ўдзелу ў кожным з трэнінгаў у межах Школы на конкурснай аснове будуць адабраныя па 25 чалавек.
Магілёў, 13-15 верасня 2019 г.
Віцебск, 27-29 верасня 2019 г.
  • Ментарская падтрымка
Тут вы атрымаеце якасную падтрымку па распрацоўцы сваіх PR-матэрыялаў і медыякампаній ад дасведчаных спецыялістаў, якія маюць за сваімі плячыма багаты досвед “раскруткі” уласных арганізацый, а таксама працы ў межах праграм аўтарытэтных беларускіх, замежных і міжнародных арганізацый.
Верасень-снежань, 2019 г.
  • Школа плюралізма
Трэнінг для трэнераў, пра які вы марылі!
Тут вы засвоіце асновы трэнерскага майстэрства: навучыцеся планаваць свае трэнінгі і асобныя заняткі.
Асаблівы фокус будзе зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека). Для ўдзелу ў трэнінгу на конкурснай аснове будуць адабраныя 20 чалавек.
Магілёў, 17-20 кастрычніка 2019 г.
  • Навучальны візіт у Германію
Дзесяць самых актыўных і адказных удзельнікаў Школы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з досведам нямецкіх арганізацый, якія актыўна займаюцца сувязямі з грамадскасцю, рэалізуюць цікавыя адукацыйныя, сацыяльныя, культурніцкія ды іншыя праекты.
3-11 лістапада 2019 г.
  • Беларуска-Нямецкі Форум Партнёрства PRodvizhenie-2019
Тут будуць прадстаўленыя цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці, умацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.
Да ўдзелу ў Форуме будуць запрошаныя актыўныя ўдзельнікі праекта, а таксама прадстаўнікі іншых беларускіх і нямецкіх НГА.
Мінск, 6-7 снежня, 2019 г.

Дэдлайн: 22 жніўня 2019

Даведацца падрябязнасці і падаць заяўку можна по спасылцы.