Прыходзь на кніжную выставу – будзе цікава!

8 лютага ў Мінску стартуе чарговая Міжнародная кніжная выстава. Сёлета яе ганаровым госцем стане Велікабрытанія.

Калі: з 8 па 12 лютага 2017 года.
Дзе: Мінск, праспект Пераможцаў, 14.

У выставе возьмуць удзел выдавецтвы Беларусі, Венесуэлы, Нямеччыны, Ірану, Італіі, Казахстану, Кітая, Карэі, Кубы, Літвы, Палестыны, Польшчы, Расіі, Сірыі, ЗША, Туркменістану, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Швейцарыі, Швецыі, Эквадору ды іншых.

Галоўныя тэмы форуму – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У межах мерапрыемства пройдуць прэзентацыі кніг, сустрэчы з пісьменнікамі і выдаўцамі, семінары і круглыя сталы, прэзентацыі ад запрошаных гасцей, дыскусіі і шмат-шмат іншага!

На стэндзе Велікабрытаніі будуць праходзіць прэзентацыі ад школ ангельскай мовы, брытанскіх універсітэтаў, магчымасцей бізнэс-адукацыі ў Мінску, перакладаў брытанскай літаратуры на беларускую мову, а таксама беларускай – на ангельскую.

Напрыклад, у чацвер, 9 лютага, адбудзецца сустрэча з Міланай Байсангуравай, якая распавядзе пра магістраскія ды PhD-праграмы, розныя сертыфікаваныя курсы і летнія школы, а таксама стыпендыяльную падтрымку, якую прапануе BPP University.

Сустрэча адбудзецца ў прaсторы “Тартак” (вуліца Магілёўская, 2, к.2 (4 паверх)). Пачатак а 18:30.

Усіх ахвотных просяць зарэгістравацца – адправіць заяўку на адрас info@sympa-by.eu да 23:30 8 лютага.

Прыходзь, кожны “экспанент” абяцае шмат цікавага!