Птушкі чакаюць дапамогі

23 красавіка ў Тураве пройдзе вялікае свята птушак – “Фэст кулікоў”. ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” шукае актыўных маладых людзей – валaнцёраў, гатовых дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні Сёмага Фэсту кулікоў у Тураве.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • магчымасць удзельнічаць у некалькіх падрыхтоўчых сустрэчах у Мінску;
  • актыўная жыццёвая пазіцыя;
  • цікавасць да птушак і культурна-прыроднай спадчыны;
  • здольнасць хутка рэагаваць у нестандартных сітуацыях;
  • камунікатыўнасць і аптымізм.

Фэст кулікоў у Тураве – гэта не толькі займальныя майстар-класы ды экскурсіі з удзелам экспертаў, але і магчымасць наведаць прыгожае Палессе і бліжэй пазнаёміцца з куліком-сарокай, вялікім вераценікам, гальштучнікам ды іншымі насельнікамі Тураўскага лугу.

Каб далучыцца да каманды ўдзельнікаў, неабходна даслаць на е-адрас queen.opolka@gmail.com кароткі матывацыйны ліст ды інфармацыю пра досвед валанцёрскай працы і прапановы па дапамозе.

Дэдлайн – 1 красавіка 2016 г.