Публічная дыскусія пра тое, чаму адукацыя – найлепшая ахова супраць усялякіх крызісаў

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы супольна з прадстаўніцтвам Deutscher Volkshochschul Verband e.V. у Беларусі запрашаюць да ўдзелу ў публічнай дыскусіі “Нефармальная адукацыя і навыкі, неабходныя для жыцця”.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя тэмай.

Калі: 9 ліпеня 2016 года, з 14 да 16.

Дзе: канферэнц-заля Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёханэса Раў (пр-т. Газеты Праўда, 11).

Удзельнікі абмяркуюць выклікі, якія ў цяперашні час стаяць перад людзьмі і адукацыяй, высветляць, якія навыкі неабходныя для эфектыўнай самарэалізацыі ў перыяд крызысу, і разбяруцца, якую ролю ў гэтым выконваюць праграмы нефармальнай адукацыі.

Каб далучыцца да мерапрыемства, неабходна зарэгістравацца да 3 ліпеня 2016 г.

Уваход вольны.