Публічная лекцыя Андрэя Лянкевіча пра фатаграфію без фотаапарата

Аматары фатаграфіі запрашаюцца на публічную лекцыю Андрэя Лянкевіча “Сучасная фатаграфія без фотаапарата”.

Калі: 19 студзеня 2018 года а 17:00.
Дзе: Мінск, Кальварыйская, 16, 4 паверх, офіс ГА “БАЖ”.

Лекцыя прысвечана новым тэндэнцыям ў сучаснай фатаграфіі, якія пашыраюць разуменне фатаграфіі, пазіцыі і ролі фатографа. А менавіта таму, як выявы, зробленыя з дапамогай камер Google (тэхналогіі  Google Street view), ці  фота для кампутарных гульняў можна выкарыстоўваць у сучаснай фатаграфіі.

Да ўдзелу запрашаюцца фатографы, а таксама аматары фатаграфіі.

Слухачы пазнаёмяцца з творчасцю аўтараў, якія працуюць у гэтым напрамку: Aixia Li, Denis Darzacq, Roger Ballen, Siarhej Hudzilin, Jon Rafman, Michael Wolf

Падчас лекцыі будуць закранутыя пытанні легалізацыі падобных малюнкаў, а таксама асветленыя спосабы перакладу лічбавых малюнкаў, створаных камерамі назірання, у традыцыйныя формы фатаграфіі на прыкладзе праектаў сучасных фатографаў, якія працуюць з жанрам партрэта, выкарыстоўваючы здымкі камер знешняга назірання і камер Google.

Таксама ўдзельнікі разам з лекатарам Лянкевічам разгледзяць разнастайныя падыходы да сучаснай фатаграфіі, у аснове якіх ляжыць прысваенне або запазычанне фотаздымкаў, выкарыстанне выяваў, да стварэння якіх фатограф не датычны. У прыватнасці, выкарыстанне архіўных фотаздымкаў (у тым ліку сямейных), знойдзеных фотаздымкаў. Слухачы пазнаёмяцца з прыкладамі праектаў сучасных фатографаў, якія працуюць у гэтым напрамку: Ali Mobasser, Andreas Olesen, Martina Bacigalupo, Thomas Dworzak.

На лекцыі таксама пройдзе абмеркаванне этычных аспектаў  і аўтарскага права ў выпадку фатаграфічнай апрапрыяцыі, у залежнасці ад тэрыторыі, на якой зробленыя фатаграфіі, дзе яны будуць выкарыстаныя і выстаўленыя.

Наведванне лекцыі бясплатнае, але колькасць месцаў абмежаваная.

Падаць заяўку на ўдзел можна да 15 студзеня.