Публічная лекцыя па антыфашызме

У межах Тыдня супраць фашызму і антысемітызму праваабароная арганізацыя Human Constanta запрашае на лекцыю з экспертам па сучасных выкліках нянавісці ў грамадстве – Дзмітрыем Дуброўскім.

Калі: 14 лістапада (аўторак), 18:30.

Дзе: Мінск, адукацыйная прастора .PUNKT, вул.Кастрычніцкая 23а.

Фашызм і антысемітызм – гэта мінулае асобных краін, ці тое, што адбылося на фоне нейкага зруху ў свядомасці мас і сёння з’яўляецца “перажыткам“, які ня вартыя ўвагі?

Адзінага вернага. Каб працягнуць дыскусію і абмеркаваць гэтэ, Human Constanta запрашае ўсіх ахвочых на публічную лекцыю і дыскусію на тэму “Выклікі ў сувязі з ростам папулярнасці радыкальных нацыяналістычных поглядаў і неафашыстоўскіх рухаў у Еўропе і пост-савецкай прасторы” з Дзмітрыем Дуброўскім, навуковым супрацоўнікам Цэнтра незалежных сацыялагічных даследванняў, сябрам Праваабарончай рады Санкт-Пецярбурга, спэцыялістам у галіне даследвання і экспертызы мовы варожасці, злачынстваў на глебе нянавісці, спэцыяльнай судовай экспертызы.

Больш падрабязнасцей у facebook і VK.