Публічныя акцыі ў Беларусі: практычныя парады ад юрыста

13 студзеня а 19:00 у офісе Арт Сядзібы адбудзецца адкрытая лекцыя юрысткі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Насты Лойкі “Публічныя акцыі ў Беларусі: практычныя парады ад юрыста”.

Адрас – Мінск, праспект Незалежнасці 58, офіс 430.

Лектарка адкажа на пытанні:

  • што можа быць за раздачу ўлётак?
  • што пагражае за налепку плакатаў на інфармацыйныя стэнды?
  • як правесці флэш-моб у Мінску і не сесці на суткі?
  • ці варта падаваць заяўку на правядзенне акцыі?

Таксама будзе магчымасць задаць любыя пытанні па прапанаванай тэме, у тым ліку загадзя анлайн.

Уваход вольны.