Пяць месяцаў даследаванняў у Тарту

Аспірантаў і даследчыкаў са ступенню запрашаюць на 5-месячную праграму ва ўніверсітэце Тарту.

Калі: 15 жніўня 2017 года – 15 студзеня 2018 года.
Дзе: Тарту, Эстонія.

Фокус праграмы – палітычныя і сацыяльныя змяненні ў Еўразіі і Ўсходняй Еўропе ў параўнанні.

Праграма будзе праходзіць у Johan Skytte Institute of Political Studies, пры падтрымцы Eurasia Program of the Open Society Foundations.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • з’яўляцца грамадзянінам адной з наступных краін: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан, Турменістан, Украіна альбо Узбекістан;
  • мець доктарскую ступень;
  • з’яўляцца дактарантам альбо даследчыкам.

Дэдлайн падачы заяўкі – 4 траўня 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.