Пяць насычаных тыдняў у ЗША з праграмай CEEEP

945

Адукацыйны праект культурнага ўзбагачэння і прадпрымальніцтва (Cultural Enrichment and Entrepreneurship Educational Project) шукае ўдзельнікаў з Беларусі.

Калі: 30 чэрвеня – 4 жніўня 2017 года.
Дзе: Эленсбург, ЗША.

Праграма працягваецца 5 тыдняў і складаецца з некалькiх кампанентаў:

  • Праграма культурнага ўзбагачэння – 4 дні, пра супольнасць, дзяржаву, краіну і людзей, што жывуць у ЗША. Праходзіць у кампусе Central Washington University. Удзельнікі наведаюць значныя гістарычныя месцы, даведаюцца пра будзённае жыццё амерыканцаў, мясцовую эканоміку, ролю ўрада, фандрайзінг і г.д. Удзельнікі з Беларусі таксама мусяць падрыхтаваць прэзентацыю пра пэўны аспект іх культурнага жыцця, а таксама прыгатаваць страву на прывітальную вячэру;
  • Бізнэс-тыдзень – студэнты будуць вывучаць усе аспекты прадпрымальніцтва, як здабыць поспех у бізнэсе, атрымаюць навыкі лідарства, каманднай працы і пастаноўкі мэтаў;
  • дні валанцёрства.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • дэманстраваць валоданне ангельскай мовай (перавага будзе на баку тых, хто яшчэ не быў у ЗША ці любой іншай англамоўнай краіне);
  • мець грамадзянства Беларусі і сапраўдны пашпарт;
  • быць навучэнцам 10 альбо 11 класа ў верасні 2017 года;
  • мець інтарэс да навучання ў галіне бізнэсу;
  • лідарскі патэнцыял і акадэмічныя дасягненні;
  • добрая адаптацыя да жыцця за мяжой.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары кожны год атрымоўваюць грант памерам $ 15 000 на аплату пералёту, медыцынскага страхавання ўдзельнікаў, рэгістрацыі ў бізнэс-тыдні і на іншыя выдаткі, звязаныя з праграмай. Удзельнікі будуць жыць са сваёй гасцявой сям’ёй. Яны мусяць аплаціць кошт амерыканскай візы і ўсіх выдаткаў, звязаных з яе атрыманнем, а таксама 200 даляраў як унёсак за Бізнэс-тыдзень.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 13 сакавіка 2017 года.

Больш падрабязнасцей можна даведацца на сайце праграмы.

***

Уражанні ад удзелу ў CEEEP можна пачытаць тут.