Пяць тысяч даляраў для лепшых фотапраектаў

Праграма Visura шукае адметных фатографаў і іх таленавітыя працы ды прапануе ім грант на падтрымку.

Visura скіравана на падтрымку індывідуальных праектаў і развіццё некамерцыйнай фатаграфіі.

Удзельнікамі праграмы і кандыдатамі на грант могуць стаць фатографы, якія маюць уласныя неапублікаваныя аўтарскія праекты.

Абраны кандыдат атрымае грант памерам 5 тысяч даляраў ЗША на заканчэнне і/альбо прамоўцыю фотапраекту.

Як падацца

Удзельнікам конкурсу неабходна зарэгістравацца на анлайн-платформе. Адзін аўтар можа прадставіць толькі адзін фотапраект (доўгатэрміновы, над якім ідзе праца, або скончаны цягам апошняга года).

Тэхнічныя патрабаванні

  • Колькасць: 15-35 здымкаў.
  • Памер: 1,6 тыс. пікселяў па большым баку, 72 dpi.
  • Фармат: Jpeg.
  • Тэкст: сціслае апісанне праекту (100 словаў), аўтарскі тэкст ад першай асобы пра змест праекту, яго значэнне асабіста для вас (800-3500 сімвалаў).

Апрацоўка конкурсных фотаздымкаў забаронена за выключэннем базавай карэкцыі колеру, кадравання, узмацнення рэзкасці. Падрабязнасці – па спасылцы.

Дэдлайн – 29 лютага 2016 года.