Пераходзь на “зялёны бок” – ЦЭР шукае валанцёраў!

Калі ты неабыякавы да экалагічнай сітуацыі ў Беларусі і жадаеш дапамагчы не толькі словам, але  і справай – далучайся да промакаманды Цэнтра экалагічных рашэнняў!

Акрамя незабыўнага досведу, валанцёры будуць мець магчымасць:

  • даведацца, як працуе экалагічная арганізацыя;
  • атрымаць карысную інфармацыю пра экалагічны лад жыцця;
  • атрымаць досвед працы і валанцёрства ў некамерцыйнай арганізацыі;
  • навучыцца асновам прасоўвання праектаў;
  • даведацца пра асаблівасці фандрайзінга ў НДА;
  • атрымаць карысныя кантакты ў экалагічнай сферы.

Што трэба будзе рабіць:

  • прадстаўляць арганізацыю на тэматычных выставах, фестывалях і іншых імпрэзах;
  • раздаваць буклеты і рэгістраваць новых прыхільнікаў;
  • прасоўваць ідэі арганізацыі;
  • шукаць новых прыхільнікаў і партнёраў для Цэнтра экалагічных рашэнняў.

Каб стаць сябрам промакаманды, неабходна запоўніць форму. Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца па электроннай пошце vaskovich@ecoidea.by альбо па тэлефоне + 37529 811 24 41 (Дзмітрый).