Перпектывы працаўладкавання маладых спецыялістаў: дыскусія ў Берасці

Праграма “Размеркаванне маладых спэцыялістаў” запрашае студэнтаў і студэнтак, наймальнікаў, прадстаўнікоў навучальных установаў, а таксама ўсіх зацікаўленых да ўдзелу ў дыскусіі “Перспектывы працаўладкавання маладых спэцыялістаў”.

Калі: 4 лістапада 2017 года, 14:00.
Дзе: Берасце, вул. Халтурына 2/1 (Прастора КХ).

У межах дыскусіі плануецца абмеркаванне сучаснага стану інстытута размеркавання, а таксама магчымых шляхоў яго рэфармавання.

Пасля мерапрыемства ў студэнтаў і наймальнікаў будзе магчымасць:

  • атрымаць бясплатную кансультацыю па пытаннях размеркавання;
  • абмеркаваць перспектывы працаўладкавання.

Зарэгістравацца на мерапрыемства можна тут. Больш падрабязнасцей па спасылцы.