Першая беларуская грамадская стыпендыя

Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча выдаецца студэнтам беларускіх вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць у галіне развіцця грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.

Хто можа падаць заяўку на стыпендыю?

  • вы з’яўляецеся кіраўніком грамадскай, культурніцкай ці сацыяльнай ініцыятывы/праекта, што рэалізоўваецца ў Беларусі ці для Беларусі;
  • вы адмініструеце грамадскую, культурніцкую ці сацыяльную ініцыятыву/праект, што рэалізоўваецца ў Беларусі ці для Беларусі ў межах іншай арганізацыі, кіраўніком якой вы не з’яўляецеся;
  • вы дзейсны навучэнец ВНУ ці ССНУ ў Беларусі;
  • у 2016 годзе вы ўсё яшчэ будзеце студэнтам (распачнеце новы навучальны год восенню 2016 года).

Стыпендыяльны фонд на 2016 год — 12 000 000 беларускіх рублёў.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Заяўкі на стыпендыю прымаюцца да 17 снежня 2015 года.

Аркадзь Смоліч – выбітны беларускі грамадска-палітычны дзеяч, асветнік і навуковец, адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі (1918 года), Народны сакратар асветы БНР, пачынальнік Таварыства беларускай школы. Прафесар і загадчык кафедры геаграфіі БДУ, член Прэзідыума Беларускай Акадэміі Навук.

***

Стыпендыя заснаваная шэрагам некамерцыйных і камерцыйных арганізацыяў, а таксама высілкамі асобных грамадзянаў. Сярод арганізацыяў у стыпендыяльны фонд ахвяравалі: Міжнароднае грамадскае аб’яднанне ЗБС “Бацькаўшчына”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” (Беларусь), Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятываў (Беларусь), культурніцкая пляцоўка “Арт Сядзіба” (Беларусь), Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання (Беларусь), праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Рух «За Свабоду», моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” (Літва), Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту (Літва).

 

Глядзіце таксама: