Першы падкаст-фестываль у Беларусі – ужо ў суботу!

Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Podcast Day — першы падкаст-фестываль у Беларусі. Прыходзьце сустрэцца з лепшымі падкастамі краіны ды натхніцца зрабіць нешта сваё.

Калі: 2 лістапада, субота, 11:00 – 15:00.
Дзе: культурны цэнтр “Корпус” (пр. Машэрава, 9, корпус 8).

Для вас падрыхтавалі сакавітую праграму: раскажуць, як пачаць свой падкаст і збудаваць супольнасць вакол яго, высветляць будучыню падкастынга ў Беларусі, а таксама зладзяць адкрыты запіс падкаста “Полчаса кардио”, дзе ўдзельнікі змогуць абмеркаваць, як людзі размаўляюць пра сэксуальную ідэнтычнасць.

Сярод выступоўцаў: Ідэйны падкаст, Еўрарадыё, Минобр позвонит, Мы не договорили, Полчаса кардио, 34mag, Dzigital, ItStarts, FemFM, Probel.

У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне, паспрачацца з дасведчанымі падкасцерамі ды проста файна правесці час.

Падкаст-фестываль ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню.

Удзел бясплатны (патрэбна рэгістрацыя)