Першы візіт усебеларускага руху “Твая Краіна” ў Мінск

Усебеларускі рух “Твая Краіна” – гэта моладзевы адукацыйна-культурніцкі рух, у межах якога адбываюцца трохдзённыя візіты ў розныя гарады Беларусі. Удзельнікам, хостам, а таксама арганізатарам візіту ў свой горад можаш стаць менавіта ты!

Калі: 30 сакавіка – 1 красавіка 2018 года.
Дзе: Мінск, Беларусь.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце 18-28 гадоў, якая жыве не ў Мінску.

Чым рух адрозніваецца ад турагенцый?

  1. Арганізатары візітаў у свой горад не зарабляюць на гэтым, праект цалкам сацыяльны і робіцца выключна дзеля цікавасці;
  2. Арганізатары візітаў у свой горад імкнуцца паказваць не самыя папулярныя і пратаптаныя месцы, а наадварот, незвычайныя, пра якія ведаюць толькі сапраўдныя мясцовыя жыхары;
  3. Частка праграмы абавязкова прысвячаецца адукацыйна-культурніцкім мерапрыемствам гораду (цікавыя лекцыі, майстар-класы, сустрэчы);
  4. Асаблівая ўвага надаецца аб’яднанню моладзі з розных гарадоў краіны, сумеснаму правядзенню часу;
  5. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў бясплатным пражываннем не ў гатэлях, а ў кватэрах мясцовых маладых жыхароў гораду візіта.

Для першага візіта арганізатары ўжо:

  • вызначыліся з горадам – пачнуць з Мінску;
  • знайшлі арганізатараў – распачынальнікі праекту пакажуць горад і запусцяць рух;
  • дамовіліся з хостамі – мінчукамі, якія ласкава запрашаюць да сябе ўдзельнікаў з рэгіёнаў пераночыць на тры дні.

Крытэры адбору ўдзельнікаў:

  • абавязкова павінны пражываць не ў Мінску;
  • павінны мець магчымасць аплаціць квіткі да Мінску і назад, уваходныя квіткі ў культурніцкія ўстановы і харчаванне (часткова);
  • мець зацікаўленасць у самаразвіцці і знаёмстве з цікавым, незвычайным бокам сваёй роднай краіны.

Калі вы жывяце ў Мінску і жадаеце стаць хостам (чалавекам, які забяспечвае пражываннем на дзве ночы і, па жаданні, частковым харчаваннем) для ўдзельнікаў (колькасць удзельнікаў вы абіраеце самастойна), то запоўніце, калі ласка, гэтую анкету да 19 сакавіка, арганізатары будуць мець вас на ўвазе.

Падрабязнасці можна даведацца тут.