Першы ў гэтым годзе: БАСС запрашае на форум-тэатр

Братэрства арганiзатараў студэнцкага самакiравання БАСС запрашае на першы ў гэтым годзе трэнiнг па выкарыстанні тэхналогii “форум-тэатр”.

Час – 5-6 сакавiка 2016 (субота – нядзеля), лакацыя – Мінск, вуліца Старынаўская, 15 (ст.м. Уручча).

Мэта трэнiнгу – тэарэтычная падрыхтоўка ўдзельнiкаў да самастойнай працы ў якасцi джокераў, вядучых, якiя выкарыстоўваюць тэхналогiі “Тэатр прыгнечаных” i “Форум-тэатр”.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацiкаўленыя ў выкарыстаннi названых методык.

Удзел у трэнiнгу дазволiць вам:

  • даведацца пра асаблiвасцi тэхналогii “Тэатр прыгнечаных”;
  • навучыцца асновам фасiлiтацыi на прыкладзе працы джокера;
  • даведацца пра этапы падрыхтоўкi форум-пастаноўкi;
  • навучыцца ставiць форум-пастаноўку для абранай групы ўдзельнiкаў;
  • зладзіць форум-пастаноўку на абраную тэму;
  • атрымаць необходны метадычны матэрыал, а таксама кнiгу па прасоўваннi форум-тэатра ў Беларусi;
  • выступiць i паказаць п’есу на сцэне Цэнтра сучасных мастацтваў перад вялiкай аўдыторыяй (сакавiк);

Умовы трэнiнгу

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем, кампенсуе квiткi на праезд, а таксама пры неабходнасцi прадастаўляе пражыванне ў хостэле.

Трэнеры:

  • Павал Махiнаў – джокер, каардынатар адукацыйнай майстэрнi “Студэнцкi форум-тэатр”;
  • Палiна Мiхайлоўская – джокер, валанцёрка New Faces, суаўтар метадычных выданняў па форум-тэатры ў Беларусi, куратар сайта www.forumtheatre.by.

Для ўдзелу ў трэнiнгу неабходна запоўнiць анкету па спасылцы.

Апошнi дзень рэгiстрацыi – 1 сакавiка, 23:00. 

Больш падрабязнасцей можна даведацца тут.