Перспектывы Балонскага працэсу ў Беларусі: конкурс эсэ

Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) пры падтрымцы Вучэбнага цэнтра IT-kursy.by абвяшчае пачатак конкурсу эсэ “Перспектывы Балонскага працэсу ў Беларусі“.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Удзельнікам прапануюцца наступныя тэмы:

  • Перспектывы студэнцкага самакіравання. Захаванне культмасацэнтрызму ці прыяднанне студэнтаў да кіравання ўніверсітэтам?
  • Акадэмічная мабільнасць. Карысць для развіцця краіны ці ўцечка мазгоў?
  • Еўрапейскі дыплом. Павелічэнне якасці адукацыі ці знікненне нацыянальных асаблівасцяў?
  • Акадэмічныя каштоўнасці. Пусты гук для беларускай адміністрацыі ці жыццёвая неабходнасць?
  • Адукацыя для эканомікі. Якая павінна быць роля працадаўцаў у фарміраванні вучэбнай праграмы?
  • Беларусь прыйшла ў Балонскі працэс. Але ці прыйдзе Балонскі працэс у Беларусь?

Эсэ неабходна аформіць па наступных патрабаваннях:

  • памер артыкула – не менш за 2 і не больш за 6 старонак друкаванага тэксту фармата А4, уключаючна са спісам літаратуры. Тэкст павінен быць набраны ў рэдактары Microsoft Word 2003-2010 з выкарыстаннем шрыфта Times New Roman, кегль 12, праз 1 інтэрвал, з абзацным водступам 1,25 см і размяшчацца на старонцы з наступнымі палямі: злева 2,5 см; справа, зверху і знізу па 2 см. Старонкі не нумаруюцца;
  • у канцы артыкула пазначыць звесткі пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку, установа адукацыі, курс / пасада, роля ў студэнцкім самакіраванні (калі ёсць), тэлефон і e-mail).

З правіламі конкурсу падрабязней можна пазнаёміцца на сайце.

Эсэ прымаюцца да 24 лютага па электроннай пошце belarusboss@gmail.com. Работы ацэняць эксперты ў галіне Балонскага працэсу і вышэйшай адукацыі Беларусі. Лепшыя эсэ будуць апублікаваныя ў выглядзе зборніка.

Пераможцы ў кожнай з намінацый і ўладальнік гран-пры атрымаюць падарункі ад партнёраў конкурсу:

  • вучэбнага цэнтра IT-kursy.by, а таксама кампаній symbal.by, tillini.com, квэстаў “ВЗаперти” і IT-кампаніі “Веб-мир”.

Аўтар лепшай працы будзе ўзнагароджаны планшэтам Lenovo.

Узнагароджанне пераможцаў, а таксама прэзентацыя кароткіх тэзісаў з эсэ адбудзецца ў межах канферэнцыі “Перспектывы Балонскага працэсу ў Беларусі”, якая пройдзе 27 лютага а 17.00.