Перспектывы для журналістаў: новы цыкл майстар-класаў
- 31.08.2018
- Трэнінгі

- журналісты
- Арменія, Грузія
- лістапад - снежань 2018
- руская
- 23.09.2018
- perspektivy.media
Праграма “Перспектывы” распачынае прыём заявак на ўдзел у цыкле майстар-класаў для пачынаючых журналістаў “Ужыванне стандартаў глабальных медыя пры асвятленні рэгіянальных падзей”.
Калі: 16-18 лістапада і 14-16 снежня 2018 (вочна), 19 лістапада – 13 снежня 2018 (завочна).
Дзе: Арменія і Грузія.
Чаму навучаць: рыхтаваць навіны, рэпартажы, лонгрыды і інтэрв’ю ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі Reuters і іншых.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- штатныя і пазаштатныя журналісты;
- блогеры з вопытам працы ў СМІ ці журналісцкай адукацыяй;
- вопыт працы ад 3 да 17 гадоў;
- выдатнае валоданне рускай мовай;
- праца з рускамоўнымі СМІ ці са СМІ на тэрыторыі Расіі, Цэнтральнай Азіі альбо Ўсходняй Еўропы.
Фінансавыя ўмовы
Удзел бясплатны. Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне.
Дэдлайн падачы заяўкі – 23 верасня 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.
Глядзіце таксама: