Рабіць карысныя праекты, каб жыць разам: семінар у Бельгіі

Асамблея маладых грамадзян “Свабодныя разам” у Бельгіі шукае ўдзельнікаў.

Калі: 26-31 траўня 2017 года.
Дзе: Турнэ, Бельгія.

Да ўдзелу запрашаюцца праектныя мэнэджары, актыўныя грамадзяне, якія маюць свае крэатыўныя ці сацыянапрадпрымальніцкія праекты і жадаюць абмеркаваць уласныя практыкі, пабудаваць сетку партнёраў на міжнародным узроўні.

Мота асамблеі – “Свабодныя разам: стварэнне, удзел, прадпрымальніцтва для лепшага пражывання разам”.

Працоўная мова – французская.

Семінар збярэ 50 удзельнікаў з розных краін свету.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • размоўны ўзровень французскай;
  • узрост – 18-35 гадоў;
  • мець уласны праект, які карэлюецца з акрэсленай тэматыкай, мае ўстойліваць і ўздзеянне на мясцовую супольнасць;
  • мець рэальную матывацыю далучыцца да пэўнага нэтворку і супрацоўнічаць на міжнародным узроўні.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне пераймаюцца арганізатарамі.

Падаць заяўку і даведацца больш падрабязнасцей можна на сайце.

Дэдлайн – 10 сакавіка 2017 года.