RADA FORUM ’19 чакае!
- 24.09.2019
- Канферэнцыі

- зацікаўленыя ў моладзевай палітыцы
- Мінск
- 19-20 кастрычніка 2019 года
- беларуская і руская
- 08.10.2019
- rada.fm
19-20 кастрычніка Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА запрашае на «RADA FORUM» — двухдзённую канферэнцыю па пытаннях моладзі і моладзевай палітыкі.
Дзе: Культ. цэнтр КОРПУС (Мінск, пр-т. Машэрава, корпус 8)
Мэта: павялічыць уцягнутасць і разуменне моладдзю і ключавымі гульцамі сектара працэсаў прыняцця рашэнняў у сферы моладзевай палітыкі для паляпшэння становішча моладзі і ўзмацнення яе ўдзелу.
Удзельнікі і ўдзельніцы будуць абмяркоўваць бягучую сітуацыю ў моладзевай палітыцы Беларусі, даведацца пра міжнародны вопыт па стварэнні і імплементацыі моладзевай палітыкі, сфармаваць павестку дня моладзевага сектара і моладзевых арганізацый на аснове дадзеных актуальных даследаванняў аб становішчы моладзі і падрыхтаваць сумесныя рэкамендацыі да дакумента “Канцэпцыя стратэгіі моладзевай палітыкі да 2030 года”.
Каго чакаюць:
- прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых арганізацый і ініцыятыў;
- моладзевых лідараў і лідарак, актывістаў і актывістак;
- арганізацыі, якія працуюць з моладдзю;
- экспертаў і экспертак, даследчыкаў і даследчыц;
- прадстаўнікоў і прадстаўніц дзяржаўных арганізацый/устаноў і мясцовых органаў улад;
- прадстаўнікоў і прадстаўніц міжнародных арганізацый;
- прадстаўнікоў і прадстаўніц з медыя;
- прадстаўнікоў і прадстаўніц бізнес-супольнасці.
Як патрапіць:
Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы. Дэдлайн – 8 кастрычніка ўключна.
Больш інфармацыі пра RADA FORUM ’19 – тут.