РАДА-Форум у пошуках фасілітатараў і фасілітатарак

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае фасілітатараў і фасілітатарак адукацыйных мерапрыемстваў да падрыхтоўцы і правядзення “РАДА-Форум 2017”.

Калі: 16-17 снежня 2017 года.
Дзе: Мінск.

Што такое “РАДА-Форум”

Двухдзённая канферэнцыя па моладзевай палітыцы і ўдзеле моладзі ў жыцці Беларусі. Арганізатары: РМГА “Нэкст Стоп Нью Лайф” у партнёрстве з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА”.

Удзельнікі і ўдзельніцы канфэрэнцыі змогуць абмеркаваць:

  • стан моладзевай палітыкі ў Беларусі;
  • механізмы ўключэння моладзі ў працэс прыняцця рашэнняў;
  • трэнды і тэндэнцыі развіцця моладзевага сектару;
  • інструменты прадстаўлення інтарэсаў моладзі;
  • перспектывы для ўзмацнення супрацоўніцтва паміж моладзевымі арганізацыямі;
  • метады адвакатавання і лобінгу.

Каму бузе цікава

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе тыя, хто мае досвед фасілітацыі адукацыйных мерапрыемстваў.

Дэдлайн падачы заяўкі – 5 лістапада 2017 г.

За падрабязнасцямі можна звяртацца на info@rada.fm.