RADA FORUM запрашае да ўдзелу
- 28.11.2017
- Іншае

- Мінск
- 16-17 снежня 2017
- беларуская, руская
- 01.12.2017
- rada.fm
16-17 снежня пройдзе «RADA FORUM» — двухдзённая канферэнцыя па пытаннях моладзі, моладзевай палітыкі, моладзевых арганізацый і ініцыятыў у Беларусi.
Мерапрыемства збярэ прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых арганізацый, акадэмічнай супольнасці ды міжнародных інстытутаў. Удзельнікі і ўдзельніцы форума змогуць абмеркаваць аспекты працы ў моладзевых арганізацыях і іх узровень уплыву на моладзевую палітыку, асноўныя выклікі і тэндэнцыi, якія існуюць у моладзевым сектары. RADA FORUM стане пляцоўкай для новых знаёмстваў і ўсталявання будучага партнёрства ў моладзевым сектары.
Хто можа прыняць удзел:
- прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых арганізацый (⅔ складу якіх – гэта маладыя людзі);
- прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых ініцыятыў;
- моладзевыя лідары і лідаркі/актывісты і актывісткі;
- арганізацыі, якія працуюць з моладдзю;
- эксперты і эксперткі, даследчыкі і даследчыцы;
- прадстаўнікі і прадстаўніцы дзяржаўных арганізацый/устаноў;
- прадстаўнікі і прадстаўніцы мясцовых органаў улад;
- прадстаўнікі і прадстаўніцы міжнародных арганізацый;
- прадстаўнікі і прадстаўніцы з медыя;
- прадстаўнікі і прадстаўніцы бізнес-супольнасці.
Заяўкі можна падаць да 1 снежня ўключна па спасылцы. Каб атрымаць дадатковую iнфармацыю пра форум, пiшыце на info@rada.fm