RADA MARKET едзе ў Гродна
- 27.03.2019
- Іншае

- моладзевыя арганізацыі і ініцыятывы
- Беларусь, Гродна
- 14 красавіка 2019
- беларуская, руская
- 02.04.2019
- rada.fm
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае прадстаўнікоў і прадстаўніц мінскіх і гродзенскіх некамерцыйных моладзевых арганізацый да ўдзелу ў штогадовым кірмашы ініцыятыў – RADA MARKET|HRODNA, які пройдзе 14 красавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця.
RADA MARKET – гэта мерапрыемства па абмену досведам, ведамі і натхненнем. Кожная арганізацыя зможа знайсці сабе новых партнёраў, новых прыхільнікаў і прыхільніц, новыя ідэі для сумесных праектаў, а таксама пашырыць сваю аўдыторыю.
Фармат удзелу можа быць розны – ад адукацыйнай лекцыі да інтэрактыўнага варкшопа ці кінапаказу.
Для таго, каб стаць удзельнікам ці ўдзельніцай RADA MARKET|HRODNA дастаткова запоўніць анкету па спасылцы.
Заяўкі прымаюцца да 2 красавіка.
Сумнеяцеся? Паглядзіце, як праходзіў RADA MARKET у мінулыя гады ў Мінску, Віцебску і Брэсце, збіраючы на адной пляцоўцы актыўных прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевага сектара.