RADA MARKET едзе ў Віцебск!

У Віцебску пройдзе RADA MARKET – мерапрыемства для абмену ідэямі, ведамі і натхненнем. Арганізацыі і ініцыятывы Віцебску і Мінску падзеляцца гісторыямі свайго поспеху і інтэрактыўна прэзентуюць сябе. Для ўдзельнікаў маркету будуць арганізаваныя лекцыі, варкшопы і кінапаказы на самыя розныя тэмы – ад валанцёрства і вандровак да гендара і экалогіі.
Мерапрыемства пройдзе ў фармаце чатырох паралельных пляцовак:

  • Жывая бібліятэка;
  • лекцыя ад праекта “Наука вне себя”, знаёмства з польскай арганізацыяй HomoFaber, лекцыі пра гендар і валанцёрства;
  • ларп-тэатр, майстар-клас ад Торба Шоў, мадэляванне універсітэта мары;
  • прагляд дакументальнага кіно на тэму правоў чалавека разам з WATCH DOCS.

Удзел бясплатны, рэгістрацыя не патрэбная.
Дзе: Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва (вул. Таўстога, 7)
Калі: субота, 21 кастрычніка
Час: 13.00-19.00

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.