RADA MARKET|HRODNA

13 і 14 красавіка ў Гродна адбудзецца RADA MARKET|HRODNA – кірмаш арганізацый і ініцыятыў, дзе ўдзельнікі і ўдзельніцы маюць
магчымасць атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення!

13 красавіка стане днём бясплатнага кірмашу Freemarket, на якім усе жадаючыя змогуць абмяняцца адзін з адным рэчамі, а 14 красавіка стане днём кірмашу арганізацый і ініцыятыў – пляцоўкай для абмену ідэямі і ведамі!

Гасцей маркета запрашаюць паўдзельнічаць у варкшопах, паслухаць пра дзейнасць мясцовых і мінскіх арганізацый і ініцыятыў, а таксама падзяліцца сваімі рэчамі і знайсці нешта патрэбнае для сябе на Freemarket.

Экалагічныя, праваабарончыя, студэнцкія і адукацыйныя арганізацыі распавядуць пра сваю дзейнасць і правядуць займальныя варкшопы:

  • Як паехаць вучыцца за мяжу?
  • Што такое Эразмус+?
  • Што такое дыскрымінацыя?
  • Як далучыцца да экалагічнай акцыі «Зробім!»?
  • Як засцерагчы ад небяспекі дадзеныя на вашым тэлефоне?

14 красавіка на маркеце вы таксама сустрэнеце каманду Адукацыя.Інфо, мы падрыхтавалі для вас класныя аду-актыўнасці і падарункі! А яшчэ мы распавядзем вам усё пра адукацыйныя магчымасці, прыходзьце знаёміцца!

Калі: 13 і 14 красавіка 12:00 – 16:00

Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця (Гродна, вул. Кірава, 3)

Уваход вольны!