RADA падзеліцца рэчамі і натхненнем

RADA запрашае на RADA MARKET – пляцоўка па абмене ідэямі, рэчамі, ведамі і натхненнем.

Дзе: Korpus 8, праспект Машэрава 9, Мінск.
Калі: 10 снежня, 12:00-20:00.

RADA MARKET – гэта час перад Раством, калі падарункі атрымліваюць тыя, каму яны насамрэч патрэбныя.

Мерапрыемства носіць дабрачынны характар і аб’ядноўвае ў сабе Free market (пляцоўку для бясплатнага абмену рэчамі і паслугамі), Youth Fair (пляцоўку моладзевых арганізацый і ініцыятыў), а таксама лекцыі, варкшопы, кінапаказы, фуд-корт і музычную праграму цягам усяго мерапрыемства.

Гасцявы ўдзел у RADA MARKET бяплатны і не патрабуе рэгістрацыі, але калі вы хочаце падзяліцца сваімі рэчамі ці жадаеце арганізаваць прэзентацыю, лекцыю, майстар-клас ад імя сваёй арганізацыі/ініцыятывы, то арганізатары просяць зарэгістравацца па спасылках:

Хачу зарэгістравацца, як арганізацыя/ініцыятыва
Хачу прынесці рэчы і (ці) арганізаваць збор сродкаў

З пытаннямі па удзелу ў RADA MARKET можна тэлефанаваць на нумар +375 33 392 3 606.